Незалежныя назіральнікі разышліся з Цэнтравыбаркамам у падліках колькасьці галасоў.

Паводле статыстыкі незарэгістраванай грамадзянскай ініцыятывы «Партнэрства», 12 кастрычніка датэрмінова прагаласавалі 1,66% беларусаў. Гэтыя зьвесткі «Партнэрства» вывела з інфармацыі, атрыманай па 1420 выбарчых участках з 6629.

Паводле Цэнтравыбаркаму, 12 кастрычніка прагаласавала 2,68% выбарцаў. «Яўка выбаршчыкаў штучна завышаецца, прычым за кошт ненатуральных прыёмаў», — пракамэнтаваў «нажніцы» ў лічбах каардынатар «Партнэрства» Мікалай Астрэйка. Улада можа паўтарыць маніпуляцыі з падлікам галасоў на прэзыдэнцкіх выбарах-2001, калі 6 верасьня 2001 г., за тры дні да выбараў, датэрміновае галасаваньне складала 5,4% ад усіх выбарцаў, а ўжо наступным днём ЦВК аб’явіў, што датэрмінова прагаласавалі 10,21%. Грамадзянская ініцыятыва «Незалежнае назіраньне» сьцьвярджала, што ЦВК, каб не бударажыць міжнародную грамадзкасьць сьведчаньнямі масавага загону на датэрміновае галасаваньне, заніжаў лічбы. А перад днём выбараў аб’явіў сапраўдныя.

Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Глеб Хмяльніцкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0