Мы любім вас усіх

Мы любім вас усіх,

І вашы ўсе заслугі

Ня сьцерліся з худых

Плячэй зь сьлядамі пугі.

З пашанай хілім карк

Да самых ботаў, нізка,

Нічога, што рука

Чагось шукае блізка.

Калі ж пад рызманом

Вам нешта ўдасца выкрыць —

Сякеру альбо лом,

Ці ў слове нашым іскры, —

Ня трэба дзіка выць

І псуць жалезам зубы,

Ня можа нешта быць,

Калі мы вас так любім!

Сьвятыя вы для нас,

Вялікія над ўсімі, —

А некалі ж мы вас

Яшчэ вышэй падымем!

1937

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0