Насуперак усім законам прыроды асеньні Менск не спакойны: паўсюдна адчуваецца броўнаўскі рух. На павестцы — рэфэрэндум. Горад увесь расклеены й размаляваны — літаральна на кожным кроку агромністыя плякаты; і не саромеюцца, малююць выбарчыя бюлетэні й мэтровымі літарамі пішуць «За»!

Зайшоў у адзін з кінатэатраў зірнуць, што за фільмы ідуць, — дык там ледзьве не самлеў — на чатырох мэтрах вісіць плякатаў з 15. Прычым зусім ня выбары ў ПП анансуюць, а рэфэрэндум. І ўсё за аднаго кандыдата. Памер плякатаў — ня ў кожнага дома тэлевізар з такім кінэскопам стаіць…

Гледзячы на сваіх аднагрупнікаў, з жахам уяўляю, што магло б быць, калі б унівэрсытэт знаходзіўся ня ў Менску і я б у такім разе апынуўся ў ролі іншагародніка… З адзінаццаці такіх у маёй групе інтэрнат далі дваім, прычым апошняму зусім нядаўна і з такімі «баямі»… А з інфармацыйных стэндаў так весела ўсьміхаюцца маладзёны!

А калі ўбачыў такое буйства фарбаў на сьценах кінатэатру, міжволі падумалася: у колькі грошай абышлася (і абыходзіцца!) такая паліграфія вышэйшай якасьці? У колькі сапраўды патрэбных краіне рэчаў гэтыя грошы можна было ўкласьці!..

Алесь Квіткевіч, Менск

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0