• што амаральнасьць пранізала сыстэму ўлады;

• што гаворыцца пра барацьбу з карупцыяй, а карупцыя, выкарыстаньне службовага становішча ў прыватных мэтах дасягнулі нечуванага для Беларусі размаху;

• што элемэнты разлажэньня праніклі ў сілавыя структуры, што антызаконнае «крышаваньне» стала нармальнай зьявай. Замест таго, каб ахоўваць парадак, сілавікі ўсьцяж змагаюцца за левыя «прыбыткі» і кантроль над эканомікай;

• што законы падмененыя «мэтазгоднасьцю»; запалохваньне людзей — ці то работнікаў, ці то выбарцаў — стала звычайнай зьявай;

• што мараль перастала пашырацца на палітыку;

• што варта камусьці выказаць крытыку, як яго душаць і зьневажаюць, што Лукашэнка спарадзіў тысячы маленькіх банапартаў на месцах;

• што безгустоўнасьць і падхалімства пануюць у культуры; што калі і нарадзілася нешта вечнавартае ў культуры за 10 апошніх гадоў, дык толькі насуперак рэжыму, на прыватных кватэрах;

• пішуць з абурэньнем пра зачыненьне слаўнага Беларускага ліцэю і «Рэгіянальнай газеты»;

• нарэшце, пішуць пра незабытыя ганьбу 1995-га і кроў 1999-га.

Рэдактар

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0