Сутнасьць шахматаў — у пэрманэнтным аналізе і выбары працягаў, пры гэтым нішто не замінае гульцам выбраць альбо стварыць іншы варыянт шахмат.
Спробы пашырэньня дошкі, увядзеньня нязвыклых правілаў рабіліся і 100 год назад, у тым ліку асобамі рангу Капаблянкі. Постмадэрн накладае адбітак на прастору інтэлектуальных гульняў. Ледзь не штогод на рынак укідваюцца розныя прыдумкі для аматараў аўтэнтычнасьці. Згодна з законамі маркетынгу, новае выдаецца за добра забытае старое.
Вось «расейскія шахматы», што маюць дабрадзеяў ва ўрадзе Масквы. Экс-чэмпіён сьвету Анатоль Карпаў таксама наважыўся згуляць колькі паказальных партый у «гульню расейскіх князёў». Гібрыд шахматаў і шашак, квазіпаганскія назвы фігур — «хелга», «грыдзень». Маруднае перасоўваньне шашак-«таўрэляў», што нагрувашчваюцца адна на адну, фармуючы кшталт вежаў. Не іначай як за спінай інаватараў стаіць адзін вядомы архітэктар з грузінскім прозьвішчам…
Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"
BP