Віцебская фабрыка «КІМ» сёлета выпусьціла некалькі новых саколак з малюнкамі патрыятычнага зьместу.
Адны зь іх маюць стылізаваны надпіс «Я люблю Беларусь» на фоне абрысаў нашае краіны, на другіх прыведзены словы з клясычнага твору «Сымон-музыка», на трэціх — словы «Купляйце беларускае», «Made in Belarus» ды інтэрнэт-адрас прадпрыемства. Напачатку дзеля выказваньня патрыятычных ідэй віцебскія дызайнэры абышліся без выкарыстаньня колераў цяперашняга сьцяга, але потым выява абрысаў Беларусі на адной з новых мадэляў раптам стала зялёнай.