«11 верасьня паводле Фарэнгейта» («Fahrenheit 9/11»)

ЗША, 2004, каляровы, 110 хв.

Жанр: Дакумэнтальны палітычны памфлет

Адзнака: 6 (з 10)

Славутая карціна Майкла Мура зьдзівіць беларускіх гледачоў ня столькі сваімі мастацкімі вартасьцямі і палітычнымі нечаканкамі, колькі Канскай узнагародай. Фільм значна слабейшы за «Боўлінг для Калумбіны», лірычны герой, які прыгадвае сваё дзяцінства й абірае зброю, амаль што адсутнічае. Майкл Мур зьдзекуецца й выкрывае, але выглядае гэта ня так выразна й цікава.

Ладную частку карціны займаюць нудныя фінансавыя пратаколы пра сувязі істэблішмэнту ЗША і Саўдаўскай Арабіі. Нафтавыя спружыны вайны ў Іраку, бадай, будуць адкрыцьцём толькі для амэрыканцаў. Да таго ж, Мур заглыбляецца ў такія падрабязнасьці, якія пасуюць доўгім журналісцкім вышукам, а зусім не кіно, якое было, ёсьць і будзе відовішчам. Выкрыцьці гучаць ня вельмі пераканаўча, але эмацыйна — і эмоцыі гэтыя бедныя ў сваім мастацкім вырашэньні.

Джордж Буш-малодшы па праве названы найлепшым камічным акторам: Мур з асалодаю смакуе кадры, дзе Буш — у адсутнасьць дарадцаў — выглядае недасьведчаным дурнем, але назваць гэтыя сцэны вялікай аўтарскай вынаходкай нельга. Мур быццам бы скраў галоўны антыбушаўскі эпізод з сатырычнай перадачы расейца Шандаровіча, дзе Ельцын трымае мхатаўскую паўзу.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Андрэй Расінскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0