Напярэдадні рэфэрэндуму ў Менску зьявіўся дыск, аздоблены ў стылістыцы сац-арту, на якім сабраны песьні беларускіх гуртоў, што падпалі пад забарону ў роднай краіне.

Назва сымбалічная — «БУМэранг». Рокеры стварылі Беларускую унію музыкаў і распаўсюдзілі адкрыты ліст, у якім выказалі абурэньне з нагоды забаронаў: «Мы адчуваем сябе так, нібыта нам зьвязалі рукі, паставілі «на пальчыкі» і накінулі на шыю пятлю. Нібыта і не павесілі, але і жыцьцём гэта не назавеш», — заявілі Алег Хаменка, Філ Чмыр, Лявон Вольскі, Аляксандар Кулінковіч.

Першы наклад у 2000 асобнікаў прывёз з Масквы журналіст Павал Шарамет. Грошы на выданьне сабралі хутка — за два тыдні дыск ужо быў выдадзены на сродкі маскоўскіх беларусаў.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Сяргей Будкін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0