Дзікі і вайскоўцы

На тактычных вучэньнях салдаты Н-скай часьці выкапалі ў лесе акопы-засады і чакалі гадзіны Х, калі раптам у акоп бухнулася дзікае парасё! Перапалохалася само і напужала засаднікаў. А найбольш іх настрашыла сьвіньня, што кідалася вакол акопу. Адзін зь іх не зьбянтэжыўся і стрэліў па ёй з ракетніцы. Але сыгнальная ракета, ударыўшыся аб шчэць, адскочыла. Другі здагадаўся: злавіў рукамі парсючка ды проста шпурлянуў таго ўпрочкі. Дзічынае сямейства рушыла прэч.

Любяць беларусы дзікоў!

Тэлехваляваньне

Адной старой цётцы ў непагодлівую ноч нехта патэлефанаваў. У слухаўцы ёй чуліся енкі ды стогны, прычым голас быў вельмі падобны на мужаў. А муж акурат нядаўна як памёр. Удава кінула слухаўку. Тэлефон зазваніў зноў, і там ізноў той голас. Пасьля яшчэ раз… Удава цэлую ночку ня спала, а на раніцу паехала на могілкі. І што вы думаеце? Тэлефонныя драты ад моцнага ветру абарваліся і апалі на магільны курганок мужа.

Гісторыі аб прывідах абнаўляюцца: сучасныя прывіды ня толькі зьяўляюцца перад чалавекам, але і выкарыстоўваюць найноўшыя дасягненьні тэхнікі.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Сяргей Балахонаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0