Гэта было пад Ізьмірам, у Турцыі. У першых чыслах кастрычніка тры тузіны шахматных клюбаў змагаліся за гонар звацца наймацнейшымі ў Эўропе.

Менская «Вясьнянка» ў складзе Сяргея Азарава, братоў Жыгалак, Юр’я Ціханава, Андрэя Малюша і Міхаіла Гінзбурга заняла 10-е месца. У параўнаньні зь леташнім клюбным першынством Эўропы — прагрэс у некалькі пазыцый. На жаль, ня выехала ў Турцыю другая па сіле беларуская каманда «Вэктар». Дый на падарожжа вясьнянкаўцаў грошы было знайсьці няпроста. Кіраўніцтва Беларускай фэдэрацыі шахмат у роспачы з прычыны абвешчанага сыходу старшыні суполкі, бізнэсоўца Канстанціна Іванова — «хто ж будзе нас фінансаваць?» Трэба аддаць належнае імпэтнаму дзядзьку Ўладзімеру Гінзбургу, адказнаму за работу з клюбамі, — безь яго клопату наўрад ці «Вясьнянка» дабралася б да Турцыі. Цяпер у Ізьміры ведаюць пра піва «Аліварыя», балазе яго жывой рэклямай папрацавалі нашы шахматысты (былі адзеты ў майкі з адпаведным надпісам).

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0