Прачніся Мілана Міхалевіч — і яе магло б ня быць у жывых

Загадкавыя крадзяжы адбыліся ўначы з 21 на 22 кастрычніка ў двух гарадах Беларусі — Менску і Віцебску. Напады зладзеяў зазналі кватэра намесьніка старшыні ПБНФ Алеся Міхалевіча і жытло кіраўніцы віцебскай філіі АГП Алены Залескай.

Абкраданьне кватэры А.Міхалевіча выглядае загадкава. Рабаваньне адбылося ўначы, калі сам Міхалевіч быў у ад’езьдзе. Дома былі яго жонка Мілана і маленькая дачка Алеся-Стэфанія. Праўда, абедзьве яны спалі й нічога ня чулі. З кватэры зьніклі партатыўны кампутар Міхалевіча, мабільныя тэлефоны, грошы і залатыя ўпрыгажэньні.

Паводле вэрсіі міліцыянтаў, дзейнічаў прафэсійны «фортачнік» — злодзей, які трапіў у кватэру, разьмешчаную на першым паверсе дому, праз фортку незакратаванага акна. Пры гэтым ён не перакуліў вазонаў з кветкамі, якімі спрэс устаўлены падаконьнік, незразумела: сьлядоў прасыпанае зямлі нідзе няма. Затое сьляды ператрусу кватэры былі відавочнымі. Першае, што пабачыла Мілана, калі прачнулася ад холаду зь незачыненай форткі, — каробку з дакумэнтамі на дзіцячым ложку. У пярэднім пакоі быў кінуты кухонны нож, з шафаў выпатрашаныя прасьціны.

Як так маладая маці Мілана і яе дачушка не прачнуліся і што іх магло чакаць, калі б яны прачнуліся, можна толькі гадаць. Ці ня быў у кватэру пушчаны які-небудзь сонны газ? Гэтае меркаваньне сьледчым прыйшло да галавы толькі празь некалькі дзён, 25 кастрычніка. Рабіць мэдэкспэртызу было позна.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Аркадзь Шанскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0