Беларуская дамінанта на постсавецкай прасторы дасягнула зэніту.

Лукашэнка — беларус, Пуцін — зь Піцеру, дзе папулярная прымаўка «Пскоўскія і віцебскія — самыя піцерскія». Януковіч, патэнцыйны прэзыдент Украіны, па бацьку — таксама бульбаш.

У вядомым лісьце ўкраінскіх пісьменьнікаў супраць наданьня расейскай мове ва Ўкраіне дзяржаўнага статусу факт наяўнасьці ў Януковіча беларускіх каранёў (нагадаю, яго дзед зь вескі Янукі з-пад Віцебску) трактуецца як нейкая ўнутраная, амаль генная ўстаноўка на канкрэтныя палітычныя мэтады, галоўным чынам аўтарытарныя. Сам Януковіч наконт сваёй пятай графы ні гу-гу, урадавым СМІ забаронена цытаваць словы Лукашэнкі, што Януковіч «ваабшчэ беларус».

Пэрспэктыва атрымаць ня толькі брата па розуме, але яшчэ і па крыві выглядае для афіцыйнага Менску шматабяцальнай. Самае цікавае, што патэнцыйнае абразаньне Януковіча ў крывічы надае беларускай ідэі новае гучаньне: яна робіцца часткай данецкай. Гістарычна нацыянальная ідэя «данецкіх», або «донаў», швэндалася ў трохкутніку папулярных пэрсанажаў — пасьпяховага прамыслоўца Джона Юза (заснавальніка Юзаўкі-Данецку), шахцёра Стаханава з шахты імя Засядзькі, дзе што ні дзень — аварыя, і, для самых прасунутых, рамантычнага паэта Ўладзімера Сасюры, аўтара нацыяналістычнага шэдэўру «Любіце Ўкраіну». Апошнім часам усіх іх зацьміў вобраз капо мясцовай «коза ностры» — Рыната Ахметава.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Паняў?!

Лёлік Ушкін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0