Між раскопкамі Міхась Чарняўскі заўжды знаходзіў час на дзіцячыя кніжкі.

Адзін з ініцыятараў адраджэньня сацыял-дэмакратычнага руху ў Беларусі Міхась Чарняўскі плённа працуе як прафэсійны архэоляг. Ён, як паведамляе Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі, вылучыў асобную нёманскую архэалягічную культуру і крывінскі (ад назвы тарфяніку ў Віцебскай вобласьці) варыянт нарвенскай культуры. Даробак немалы, а тым часам супрацоўнікі дакараюць яго за… гультайства: аніяк чалавек не зьбярэцца і ня сядзе пісаць доктарскую. Замест таго каб пісаць доктарскую, у вольны час Міхась Чарняўскі піша кніжкі для падлеткаў і люду паспалітага. Як гэта кажуць, папулярызуе гістарычныя веды. Ня толькі пра далёкую мінуўшчыну — пра бліжэйшую, як у нарысе пра Яна Караля Хадкевіча «Правадыр крылатых вершнікаў», таксама.

Гэтыя крылатыя вершнікі ўпрыгожваюць вокладку самае новае кніжкі гісторыка «Дзесяць бітваў». Толькі зірнуўшы на вокладку (мастак Рыгор Долбік), хлапчук і нават каторая зь дзяўчынак захоча мець такую кніжку.

З ваеннае гісторыі Беларусі М.Чарняўскі выбраў працяглае змаганьне Полацка за Вараскае мора, бітвы на Сініх Водах, пад Грунвальдам, пад Клецкам, пад Воршай, на Іван-полі (на Уле), за Полацак, пад Кірхгольмам, пад Хацінам і бітву пад Палонкай.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Анатоль Сідарэвіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0