Група «Slang». (p) «Slang», 2004.

Яшчэ адзін дэбютны дыск калектыву, вядомасьць якога таксама ня надта шырокая — хоць лідэр групы Аляксандар Насковіч пэўны час выступаў у складзе групы «Flat», басіст Павал Ткачоў іграў у блюзавай групе «Spoonfull», барабаншчык Андрэй Шабронаў выступаў у розных калектывах, а ў запісе альбому паўдзельнічалі ў якасьці спэцыяльна запрошаных басіст Руслан Праўда (!), Сьвет (губны гармонік, фартэпіяна), Кастусь Гарачы (клявішныя). Музыка — А.Насковіча. Тэксты — розных аўтараў, і зусім не дурныя, не галаслоўныя. Стыль — клясычны расейскамоўны хард-рок.

Нечым гэтая музыка з надзвычай яскравым вакалам Сяргея Федарэнкі нагадала мне тое, што ў свой час рабіла група «Сузор’е». Музыканты і не імкнуцца зрабіць у гэтай стылістыцы нейкія рэвалюцыйныя адкрыцьці. Яны проста няўхільна і пісьменна трымаюцца традыцыі, адчуўшы безумоўную падтрымку і поўнае разуменьне з боку гукарэжысэра Аляксея Зайцава. Была б у нас якая сапраўдная рокавая FM-станцыя — не адна зь песень гэтага альбому ратаявалася б са смакам і доўга. «Другая весна», «Рядом», «Я буду ждать тебя»… Сьпіс можна сьмела працягваць. Магчыма, адзіная заўвага: С.Федарэнка ўсё ж часам залішне, як герой-ліхадзей нейкага мульціка, фарсуе голас і на гэтым траціць у натуральнасьці.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Слэнгануты СЛУХАЧ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0