«Адкрытае мора» («Open Water»)

ЗША, 2003, каляровы, 79 хв.

Жанр: драма, фільм жахаў

Адзнака: 4,5 (з 10)

З часоў Стывэна Сьпілбэрга кінэматаграфічныя сківіцы акулы не сыходзяць з экранаў. Малады рэжысэр Крыс Кентыс прапанаваў новы погляд на абгрызеную тэму.

У карціне «Адкрытае мора» спачатку ўсё разьвіваецца стандартна. Сямейная пара едзе на адпачынак на цёплыя выспы. Нядбайныя экскурсаводы забываюць сямейную пару падводнікаў-нэафітаў у адкрытым моры. А далей пачынаецца самае цікавае. Два чалавекі — і адкрытае мора. Сужэнцы сварацца, а ў вадзе чакае пагроза.

Крытыкі параўноўвалі «Адкрытае мора» з гібрыдам «Сківіцаў» і «Ведзьмы з Блэр». У гэтым малабюджэтным, але пасьпяховым фільме Крыс Кентыс выступіў і рэжысэрам, і сцэнарыстам, і апэратарам, і мантажнікам. Але моцны прыём «мінімалізму» скарыстаны далёка не напоўніцу. Не пашэнціла і з акторскай гульнёй. І калі Бланшард Раян (у ролі Сьюзан) хоць неяк спрабуе разыграць ролю, то Дэніэл Трэвіс (у ролі Дэніэла), які засьвяціўся раней у эпізодзе «Сэксу ў вялікім горадзе», пакідае свайго героя плоскім. Але нельга не адзначыць аднаго надзвычай кінэматаграфічнага эпізоду.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Андрэй Расінскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0