31 кастрычніка з 17.00 да 18.00

Легенда беларускага року «Ўліс» сьвяткуе сваё 15-годзьдзе. Дзеля гэтай падзеі 13 лістапада ў к/з «Менск» адбудзецца вялікі канцэрт, у якім таксама возьме ўдзел гурт «Троіца» з сваім новым альбомам «Сем». А «БМА-group» перавыдае першыя тры альбомы «Ўлісу» — «Чужаніца», «Краіна доўгай белай хмары» і «Танцы на даху».

31 кастрычніка з 17.00 да 18.00 лідэр гурту «Ўліс» Вячаслаў Корань — госьць нашай газэты. Свае пытаньні можна даслаць папярэдне на электронны адрас [email protected] альбо патэлефанаваць наўпрост Вячаславу на нумары 284-73-29, 613-32-32, 707-73-29. Аўтары найбольш цікавых пытаньняў атрымаюць падарункі ад «БМA-group».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0