Часам здаецца, што нашы апазыцыйныя СМІ і палітыкі стаяць у апазыцыі не да лукашызму, а да аптымізму.
З падліку галасоў па-беларуску кпілі СМІ ўсяго сьвету, уключна з расейскімі, а такія стрыманыя палітыкі, як Бэлька й Цапф, назвалі гэта дзікім фарсам. Людзі масава галасавалі «за Беларусь» і «супраць Лукашэнкі», нягледзячы на дасканалую сыстэму замбаваньня і запалохваньня.
Толькі беларуская апазыцыя гэтага не заўважае, a глядзіць БТ, п’е валяр’янку і абмяркоўвае na навінах.by, «чаму мы 17 кастрычніка прайгралі». Той самы падтэкст прачытваецца ў словах Анатоля Лябедзькі: «Я думаю, мы зможам выбраць моцную альтэрнатыву з моцнай камандай, і 2006 год мы не павінны прайграць». З такімі ўстаноўкамі яшчэ 100 гадоў змагацца з рэжымам. Галоўнае — удзел…
Лідэры пяцёркі апазыцыйных партый канстатавалі: пры Лукашэнку выбараў больш ня будзе. Сказаўшы «А», трэба наважыцца і на «Б» — новая стратэгія апазыцыі мусіць быць адэкватнай гэтай жорсткай рэальнасьці.
Барыс Тумар, [email protected]