«Калі мы спыталі Масквіну, навошта яна прыехала ў Грэцыю, яна адказала, што па футры»

У мінулую пятніцу прайшло сумеснае пасяджэньне калегіі Міністэрства спорту і турызму з Нацыянальным алімпійскім і паралімпійскім камітэтамі. Намесьнік міністра спорту Галіна Забур’янава — яна кіравала беларускай дэлегацыяй у Атэнах у адсутнасьць Юрыя Сівакова — рэзка раскрытыкавала гімнаста Івана Іванкова, які, паводле яе слоў, не заваяваўшы на Алімпіядах ніводнага мэдаля, атрымаў за чатыры гады 96 тыс. даляраў заробку, «ня лічачы збораў і узнагароджаньняў». Не засталася па-за ўвагай намесьніцы міністра і дзюдаістка Тацяна Масквіна, што вярнулася з Грэцыі без мэдаля: «Калі мы спыталі Масквіну, навошта яна прыехала ў Грэцыю, яна адказала, што па футры».

Іванкова не было на мінулым тыдні ў Менску, ягоная жонка абурылася выказваньнямі ўрадоўкі, а Масквіна заявіла, што ні пра якое футра гаворкі не было, і паабяцала, што Забур’янаву чакае «размова».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0