Архіў

Палітычныя сьпевы

Палітыка Джорджа Буша жывіць натхненьне рок-артыстаў — «Faithless», «Sonic Youth», «Bestie Boys», Паці Сьміт.

Адкрытая антыбушаўская агітацыя, паэтычныя мэтафары, развагі пра стан сьвету напярэдадні выбараў у ЗША.

Калі год таму антысадамаўская кааліцыя заатакавала Ірак, музычны шоў-бізнэс скаланула. Абавязак выказацца адчулі найбуйнейшыя зоркі. Чым бліжэй пад Багдад падсоўваліся амэрыканскія войскі, тым больш зьяўлялася песень антываеннай тэматыкі. З пацыфісцкімі дэклярацыямі выступалі прадстаўнікі самых розных плыняў — ад «R.E.M.», Лэні Кравіца і ню-мэталічнай групы «System Of A Down» да выканаўцаў кантры.

Гэтым апошнім, зрэшты, давялося заплаціць за гэта надта высокую цану. Амэрыканскае асяродзьдзе прыхільнікаў кантры традыцыйна вельмі кансэрватыўнае. Крытыка палітыкі Джорджа Буша-малодшага большасьцю аматараў была прызнана непатрыятычнай і недастойнай. Таму жаночае трыё «Dixie Chicks», каб ня страціць прыхільнікаў, вымушана было шмат тлумачыцца адносна закідаў на адрас прэзыдэнта, якія яно дазволіла сабе на гастролях у Вялікай Брытаніі. Вілі Нэльсан, аўтар антываеннай баляды «Whatever Happened To Peace On Earth», нічога тлумачыць не зьбіраўся, таму да сёньня многія амэрыканскія кантры-радыёстанцыі байкатуюць ягоныя песьні.

Краявід зь вежамі

Вайна ў Іраку мабілізавала нават тых выканаўцаў, якія неахвотна карыстаюцца ў сваёй творчасьці палітычнымі лёзунгамі. Хіп-хоп-трыё «Beastie Boys», якое па-за сцэнай ангажаванае ў разнастайныя палітычныя ініцыятывы, але ў сваіх альбомах імкнецца пазьбягаць адназначных дэклярацый, гэтым разам запісала кампазыцыю «In A World Gone Mad» адкрыта антыбушаўскага характару. «Спачатку ваюем з тэрорам, цяпер ваюем з Іракам — // Мы падыходзім да рысы, зь якой ня будзе вяртаньня», — рэпавалі «Beasties». Група не абмежавалася адным творам. На выдадзенай пару месяцаў таму кружэлцы «To The 5 Borougs» поўна палітычных «штучак». Правакуе ўжо вокладка, на якой мы бачым панараму Нью-Ёрку напярэдадні 11 верасьня 2001 г. зь вежамі Сусьветнага гандлёвага цэнтру, якія кідаюцца ў вочы. Усё выглядае так, нібыта «Beasties» хацелі б павярнуць час назад і выкрасьліць некалькі апошніх гадоў з гісторыі. «Мы мусім скінуць Джорджа У.», — агітуюць сьпевакі ў кампазыцыі «That’s It That’s All».

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Сяргей Мікулевіч

з выкарыстаньнем матэрыялаў gazeta.pl

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося8

Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося

Усе навіны →
Усе навіны

«Ужо не ведаеш, куды звяртацца». Бацька Анжалікі Мельнікавай расказаў, што яму вядома пра дачку20

Настаўніца з Кобрына расчуліла тыкток відэа з лістамі ад бацькоў

Уводзяцца новыя правілы для аўтамабільных парковак2

«Калі позву адправілі памылкова, грамадзянін павінен гэта даказаць». У Гомелі ў міліцыю выклікаюць тых, хто не парушаў закон4

Сілавікі пагражаюць коміку Усовічу, які прыехаў адпачыць на Нарач6

Як у медуніверсітэтах вырасла колькасць мэтавікоў за апошнія гады — змены істотныя

Прэзідэнт Літвы пазбавіў палітыка, які нядаўна ездзіў у Мінск, дзяржаўнай узнагароды2

«Анёл» шукае чалавека, які знік больш чым чвэрць стагоддзя таму

Віцэ-прэм'еры атрымаюць дадатковыя паўнамоцтвы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося8

Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць