Лёгіка дзеяньняў уладаў апошнія гады накіравана на тое, каб пазбавіць грамадзтва веры ў выбары.

Пачынаючы з 1999 г., пры новым Выбарчым кодэксе, уладамі робіцца ўсё магчымае, каб выбаршчыкі ня мелі магчымасьці зрабіць асэнсаваны выбар. Але толькі сёлета ўлады ўпершыню пайшлі на масавыя фальсыфікацыі празь дзейнасьць участковых камісій. Тое, што было раней апрабавана ў буйных гарадах, стала масавай практыкай у правінцыі.

Калі спытаць: «За колькі баксаў прадаецца сумленне?» — то адказ будзе вельмі просты: «сто». Менавіта па 220 тысяч рублёў атрымалі ўзнагароды старшыні і сакратары камісій за забесьпячэньне «ашаламляльнай» перамогі. І пры гэтым яны мелі магчымасьць працаваць на асноўным месцы работы, дзе таксама ў пераважнай большасьці атрымалі свае заробкі.

Пры гэтым мала ўвагі зьвернута на мэханізм запалохваньня выбаршчыкаў пры датэрміновым галасаваньні. Члены камісій, кіраўнікі сярэдняга зьвяна, мелі неабмежаваны доступ да сьпісаў галасуючых датэрмінова. Праз гэты доступ вызначаліся работнікі, якія не зрабілі датэрмінова свайго выбару і якіх трэба загнаць на ўчастак. Упершыню вельмі вялікі працэнт галасуючых прыпаў на суботу, калі стала відаць, што чатыры дні датэрміновага галасаваньня не далі неабходных 35% яўкі. Але верхам непрыстойнасьці зьяўляецца рашэньне ЦВК дастаўляць сьпісы галасуючых у райвыканкамы, каб іх кіраўніцтва магло «аналізаваць» сьпісы грамадзян, якія ўхіліліся ад датэрміновага галасаваньня.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Міхась Лагор, Гарадок

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0