6 лістапада, у суботу, аб 11-й гадзіне ў Целяханах на каталіцкіх могілках адбудзецца асьвячэньне помніка беларускаму грэка-каталіцкаму сьвятару а.Баляславу Пачопку (аўтар помніка з дрэва — мастак з Баранавіч Мікола Колас). Абрад і паніхіду ў 120-я ўгодкі з дня нараджэньня а.Б.Пачопкі зьдзейсьніць апостальскі візытатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек).

Баляслаў Пачопка быў рэдактарам першай беларускай каталіцкай газэты «Bielarus» (1913—1915), стваральнікам першай беларускай настаўніцкай сэмінарыі ў Сьвіслачы (1915—1918). Б.Пачопка — аўтар адной зь першых граматык беларускай мовы, напісанай на лацініцы (1915).

Кантакт у Івацэвічах: т. 2-25-11 (Вячаслаў Гарчакоў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0