Спецыялізацыя «Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія» (Завочная і дзённая формы навучання) з’яўляецца ўнікальнай у культурнай прасторы незалежнай Беларусі.

Упершыню ў беларускім універсітэце (ЕГУ) выкладаецца гісторыя ў яе «чалавечым вымярэнні». Менавіта гэтаму спрыяе спалучэнне гісторыі і антрапалогіі. Студэнты пазнаёмяцца з такім варыянтам гісторыі, дзе ў цэнтры ўвагі знаходзіцца ЧАЛАВЕК з ягонымі поспехамі і разчараваннямі, горам і радасцю. Спецыфіка праграмы заключаецца таксама ў спалучэнні працэсу навучання і навуковай дзейнасці ў гуртках, лабараторыях і цэнтрах Інстытуту гістарычных даследаванняў Беларусі. Кіраваць навуковай працай будуць вядомыя ў беларускія даследчыкі (Генадзь Сагановіч, Захар Шыбека, Сяргей Токць, Валянцін Голубеў, Алесь Смалянчук ды інш.). Нарэшце, студэнты атрымаюць рэдкую магчымасць жыць і вывучаць гісторыю ў горадзе, вуліцы якога памятаюць вялікага князя Гедыміна і першадрукара Францішка Скарыну, паэта Адама Міцкевіча і паўстанца Кастуся Каліноўскага, супрацоўнікаў рэдакцыі «Нашай Нівы» і вучняў віленскай беларускай гімназіі.

У Вільні яшчэ жывуць традыцыі шматнацыянальнага Вялікага Княства Літоўскага, дзе дамінаваў дух нацыянальнай і рэлігійнай талеранцыі. У Вільні актыўна развівалася таксама беларуская культура. Яна і сёння жыве там. Студэнты ЕГУ маюць магчымасць сустракацца з вядомымі беларускімі гісторыкамі, пісьменнікамі і паэтамі, журналістамі і палітыкамі.

Выпускнікі спецыялізацыі атрымаюць дыплом «бакалаўр гісторыі» еўрапейскага ўзору, а разам з ім грунтоўныя веды па беларускай, еўрапейскай і сусветнай гісторыі, культурнай антрапалогіі, этналогіі і археалогіі.

Выпускнікі спецыялізацыі «Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія» могуць выступаць экспертамі па праблемам гістарычнай спадчыны, праводзіць самастойныя даследаванні ў галіне гістарычнай навукі, працаваць навуковымі супрацоўнікамі музеяў, экскурсаводамі, выкладчыкамі гістарычных дысцыплінаў альбо працягваць навучанне ў магістратуры, у т.л. па гуманітарным спецыяльнасцям, непасрэдна не звязаным з гісторыяй.

Кіраўнік праграмы — доктар гістарычных навук Алесь Фёдаравіч Смалянчук [email protected]

Інфармацыю пра паступленне можна ўбачыць на сайце ЭГУ

Чакаем у Вільні!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0