7 лістапада матчамі 30-га туру завершыцца 14-ы нацыянальны чэмпіянат, а 11 лістапада сустрэчамі кубку — футбольны сэзон.

Пераможцы чэмпіянату — сталічнае «Дынама».

31 кастрычніка ў Менску прайшоў «залаты матч». Сталічнае «Дынама» перамагло зь лікам 2:0 барысаўскае БАТЭ і ў сёмы раз заваявала чэмпіёнскі тытул. У БАТЭ — срэбра, на трэцім месцы — салігорскі «Шахцёр». Чэмпіён мінулага году «Гомель» зойме выніковае пятае ці шостае месца.

Засталося толькі вызначыць другога няўдачніка, які пакіне эліту. За некалькі тураў да фінішу «забраніравала» сабе месца ў першай лізе бабруйская «Белшына», чэмпіён Беларусі 2001 г. Толькі ў нядзелю стала ясна, што застаецца ў эліце мазырская «Славія», двухразовы чэмпіён (1996, 2000).

Кампанію «Белшыне» могуць скласьці менскі МТЗ-РІПА, віцебскі «Лякаматыў» ды «Зорка-ВА-БДУ». Цікава, што першыя дзьве каманды толькі сэзон знаходзіліся ў вышэйшым дывізіёне. Вяртаюцца ў вышэйшы дывізіён менскі «Лякаматыў» і рэчыцкі «Ведрыч-97».

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Алег Раявец

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0