У сьвеце зьмянілася стаўленьне да палітычных лідэраў. Гэта раней ніхто ня ведаў мэдыцынскага дыягназу Мітэрана. Цяпер жа на ўвесь сьвет трансьлююць казаньні безнадзейна хворага Яна Паўла ІІ ды пераезд у шпітальнай піжаме Арафата відавочна неадэкватнага выгляду. На тэлеэкране то аднаго палітыка вядуць пад рукі, то другога. Пішуць пра хваробы й сямейныя праблемы ці ня кожнага больш-менш значнага палітыка. І гэта ня толькі не прымяншае іхняе ролі, а наадварот, надае лідэрам адмысловы арэол.

У гэтую тэндэнцыю цалкам упісваецца й Джордж Буш-малодшы: праблемы з маўленьнем, колішні алькагалізм. Напрадвесьні свайго прэзыдэнцтва ён нават прызнаўся, што спрабаваў наркотыкі, хоць ніхто за язык не цягнуў.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Гары Куманецкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0