Беларускія шоўмэны вяртаюцца ў беларускі эфір.

Ад 15 лістапада іх можна пачуць на «Першым музычным» у будні а 21.45 (паўтор а 01.45).

Праграма мае назву «Новыя калыханкі». Тэмы першых перадачаў: «Што такое папса і чаму ёй трэба забараніць размнажацца», «Хто такія гобіты і што адбываецца сёньня ў сьвеце», «Цырконій крочыць па плянэце».

«Саша і Сірожа» — адзін з праектаў творчай суполкі «Дзеці Сонца». Пераможнае шэсьце дуэту распачалося, калі лідэр гурту «Ляпіс Трубяцкой» Сяргей Міхалок і мастак Аляксей Хацкевіч пачалі маляваць коміксы пра двух беларускіх хлопцаў — Сашу і Сірожу — «ужо не дзеравенскіх, але яшчэ не гарадзкіх». Потым нарадзілася ідэя праграмы «Калыханка». «Саша і Сірожа» заўважна папоўнілі вулічны слэнг сваімі словамі. Менавіта пасьля іх выступаў гіпэрпапулярным стала слова «калдыр».

«Сашу і Сірожу» належыць аўтарства «Опэры для лянотнікаў», што трансьлявалася на беларускіх і ўкраінскіх радыёстанцыях ды выйшла асобнымі дыскамі. Хлопцы таксама малявалі мульты для праграмы Дзіброва на расейскім ОРТ, вялі ўласную перадачу на БТ («Дастань зорку»), якую зачынілі з спасылкай на тое, што яна ня мае гледача.

Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

СБ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0