На Уімблдонскім тэнісным турніры Макс Мірны выбыў з барацьбы ў парным разрадзе ў першым крузе.

Мірны і Б’ёркман пацярпелі паразу ад швэдзка‑фінскай пары ў складзе Робэрта Ліндстэта і Ярка Ніемінэна — 6:2, 6:7 (4:7), 5:7, 3:6.

Нагадаем, што ўчора Мірны выбыў у другім крузе адзіночнага разраду, прайграўшы аргентынцу Гільерма Канасу ў драматычным паядынку: 7:6 (7:4), 1:6, 6:7 (4:7), 6:7 (4:7).

Як паведамлялася, Вікторыя Азаранка выступае на турніры ажно ў трох іпастасях. У трэцім крузе адзіночнага разраду яна згуляе з прадстаўніцай Чэхіі Ніколь Вайдзішавай, якая пасеяна на Ўімблдоне пад высокім 10‑ым нумарам.

У пары з расейкай Аннай Чакветадзэ беларуска памераецца сіламі з расейскім дуэтам: Марыя Кірыленка / Алена Весьніна.

А ў міксьце разам з Максімам Мірным згуляюць супраць Уэсьлі Мудзі (ПАР) і Веры Душэвінай (Расея). Гэты матч пройдзе сёньня позна ўвечары.

Ул. інш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0