У наступным годзе ў яго скончыцца другі прэзыдэнцкі тэрмін, і паводле Канстытуцыі ён павінен будзе сысьці.

А пакуль 15 лістапада ў рэзыдэнцыі кіраўніка дзяржавы ён адзначыць сваё 50-годзьдзе. Можна з упэўненасьцю казаць, што гэты юбілей стане прыкметнай зьявай ня толькі ў Польшчы.

Пасьля прыходу да ўлады легендарнай «Салідарнасьці», лідэр якой Лех Валэнса быў абраны прэзыдэнтам краіны, у 1995 г. у Польшчы адбыліся другія па ліку прэзыдэнцкія выбары. Напярэдадні вырашальнага другога туру крытыка на адрас Валэнсы амаль спынілася, затое друк і тэлебачаньне прыгадалі пра ўсе асаблівасьці палітычнай кар’еры лідэра левых. Здавалася, Аляксандар Квасьнеўскі прайграе. Так здавалася нават тады, калі пачалі паведамляць папярэднія вынікі галасаваньня. Зьвесткі апытаньняў выбарцаў дэманстравалі перамогу Валэнсы. І толькі зьвесткі Цэнтральнай выбарчай камісіі зарэгістравалі перамогу Квасьнеўскага. Як выявілася, многія не жадалі прызнавацца, што аддалі свой голас будучаму прэзыдэнту зь левых, але ў кабінках для галасаваньня выбарцы вырашылі іначай. Ім спадабаўся малады палітык, які валодае замежнымі мовамі і лёгка знаходзіць супольную мову з прэзыдэнтамі Расеі і ЗША. І яны ў Квасьнеўскім не падмануліся. Цягам амаль дзесяці гадоў палякам не было сорамна за свайго прэзыдэнта на міжнароднай арэне.

Ён займаецца ў асноўным замежнымі сувязямі. І гэта якраз тое, на чым Польшчы шмат удалося выйграць у апошнія гады. Квасьнеўскі здолеў усталяваць кантакт з Пуціным. Абодва яны вялікія практыкі, абодва разумеюць слэнгавую мову, што спрыяла паразуменьню. Канечне, гэта ня зьменіць расейска-польскіх дачыненьняў. Але над імі, прынамсі, ужо не вісіць адсутнасьць усялякіх кантактаў на найвышэйшым узроўні.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Раман Якаўлеўскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0