Пачаўся збор подпісаў з патрабаваньнем пакінуць валун Пілсудзкага на Вялейшчыне

Камень Пілсудзкага («НН» №41) ужо 4 месяцы знаходзіцца на тэрыторыі раённых электрасетак у Вялейцы. Валун туды перавезьлі краязнаўцы Анатоль Рогач, які працуе начальнікам гэтага прадпрыемства, і Яўген Петрыкевіч. Яны пратэстуюць супраць вывазу помніка зь Вялейскага раёну. Пасля публікацыяў у «НН» ды «Рэгіянальнай газэце» пачаўся збор подпісаў з патрабаваньнем усталяваць камень Пілсудзкага ў раёне.

На Вялейшчыне традыцыйна шануюць рознага кшталту валуны, засьцерагальныя камяні і каменныя помнікі. На ўлік археолягамі пастаўленыя дзясяткі гранітаў і кварцаў. Сярод іх — «Верацішын крыж» каля Камена, «камень-шавец» каля Куранца, «камяні-быкі» ля Сьцеберакаў, сярод якіх адзіны ў Беларусі камень з выявай рогу-рытона, а ў рэчышчы Вяльлі ляжыць легендарны камень «лысіна Паца». Любоў да дарункаў апошняга ледавіка праяўляецца таксама ў тым, што горад густоўна аздоблены альпійскімі горкамі. Сапраўдны шэдэўр — каменная кампазыцыя аўтарства Зьмітра Абразцова каля мэблевай фабрыкі.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Усевалад Сьцебурака, Вялейка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0