20 лістапада ў Лілехамэры (Нарвэгія) адбудзецца дзіцячы конкурс песьні «Эўрабачаньне-2004».

Беларусь на ім прадстаўляе семіклясьнік мазырскай СШ №21 Ягор Ваўчок зь песьняй «Сьпявайце са мною» (аўтарка словаў васьміклясьніца мазырскай СШ №4 Улада Сусьленка). 15 лістапада разам зь Ягорам у Нарвэгію выправілася маці — Надзея Мікалаеўна, а таксама група балерын зь Беларускага дзяржаўнага харэаграфічнага каледжу, што ўдзельнічае ў конкурсным нумары. Ягор вучыцца граць на клярнэце, але на канцэрце ён граць ня будзе — толькі сьпяваць. Па Першым нацыянальным тэлеканале канцэрт у жывой трансьляцыі пакажуць у 21.15.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0