зь перапынкам на гады нацыянальнага адраджэньня.

Жаночае царства філфаку БДУ застаецца агмянём беларускае культуры і гадавальнікам паэтаў і палітыкаў

Трывала замацаванае ўяўленьне, што філялягічны — «жаночы» факультэт (гэтаксама як бібліятэчны ва Ўнівэрсытэце культуры называюць «бабфак», замяняючы першы галосны), з усімі адпаведнымі наступствамі — гістэрычным кіданьнем у авантуры, адсутнасьцю прадуманай стратэгічнай праграмы разьвіцьця й г.д. Ён і цяпер застаецца пераважна дзявочым: у сярэднім хлопцаў у 10 разоў менш, чым дзяўчат. Крайне рэдкія адхіленьні ў бок павелічэньня колькасьці хлопцаў (1:8) ці іх зьмяншэньня (1:12). Аднак і на курсах хлопцы разьмеркаваныя нераўнамерна: бываюць групы, дзе адзін хлопец прыпадае на 23 дзяўчыны (!).

Яшчэ ў 80-х філфак карыстаўся ўстойлівай рэпутацыяй «балота». Якая пэрспэктыва ў выпускніцы філфаку? Паехаць у вёску, каб выкладаць дзецям мову й літаратуру… Хіба такой уяўляе кар’еру выпускніца сталічнай ВНУ?

Расейскае аддзяленьне выглядала ў параўнаньні зь беларускім больш «прасунутым»: толькі там студэнты маглі абараняцца па замежнай літаратуры, дый набор на расейскае быў большы. Колішняя выпускніца расейскага аддзяленьня Натальля Кучмель адзначыла з гэтай нагоды: «Цяпер, дзякуй богу, пераламілася сытуацыя з дамінаваньнем расейшчыны».

Пералом адбыўся ў 1989 г. У «перабудову» на беларускае аддзяленьне быў нечуваны датуль наплыў абітурыентаў: адных толькі мэдалістаў было блізу сотні на 125 месцаў. Адначасова рэзка вырасла доля хлопцаў — яны ішлі сюды, бо хацелі змагацца за беларушчыну. На беларускае аддзяленьне сталі глядзець з павагай. Тым, хто паступіў на філфак у 1991 г., ужо дазволілі зь беларускага аддзяленьня спэцыялізавацца на вывучэньні замежнае літаратуры.

На мяжы эпох

Да 1989 г. уласна беларускага аддзяленьня на філфаку БДУ не існавала: былі расейскае і расейска-беларускае. Тлумачылася гэта зноў-такі пераважнай бальшынёй дзяўчат на факультэце. Маўляў, выйдуць дзяўчаты замуж, паедуць куды-небудзь далёка па эсэсэсэры і ня змогуць працаваць па спэцыяльнасьці: каму на Далёкім Усходзе спатрэбіцца беларуская мова?

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Аркадзь Шанскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0