Першы беларускі шахматны кампутар зваўся «Стратэг», яго распрацаваў Артур Белавусенка на Менскім заводзе вылічальнай тэхнікі пры канцы 80-х.

Важкая скрыня, самавітыя фігуркі, якія належала перастаўляць туды, дзе запаліцца сьвятладыёд… Цяпер з гэтым партнэрам гуляюць пераважна дзеці-пачаткоўцы — узровень 4-га разраду для сёньняшніх аматараў малацікавы. Неўзабаве па зьяўленьні «Стратэга» ў Беларусь сталі паступаць «прасунутыя» шахматныя прадукты з Захаду. Пад канец 90-х пабольшала іх і ў Сеціве.

Людзі з пакаленьня next забаўляюць сябе самі, пішучы праграмкі для гульні ў шахматы. Камусьці ўдаецца пашырыць далягляды й паваяваць з наймацнейшымі — «Фрыцам», «Джуніёрам», «Шродэрам»... Кагадзе завяршылася неафіцыйнае першынство сьвету сярод кампутарных праграм. Гэтая «пятая шахматная вайна» праходзіла па швайцарскай сыстэме, у 11 тураў, з падлікам рэйтынгаў — усё як у людзей. Раней беларусы ня бралі ўдзелу ў спаборніцтвах такога рангу. У першай лізе — турніры «B» — праграма Ўладзімера Еліна «Patriot 1.3.0» аказалася чацьвёртай сярод паўсотні аналягаў.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

ВР

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0