Апазыцыя вызначыць працэдуру адзінага кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах да 20 сьнежня
Мінулы ўік-энд лідэры апазыцыі правялі ў Вільні. У дашчэнту зьмерзлы Менск яны вярнуліся не з пустымі рукамі — прывезьлі дамову аб аб’яднаньні і выпрацоўцы стратэгіі сумесных дзеяньняў на прэзыдэнцкіх выбарах 2006 г. Акрамя лідэраў «Пяцёркі+», яе падпісалі старшыня БСДП (НГ) Мікола Статкевіч, Валянціна Матусевіч ад Партыі жанчын «Надзея», а таксама прафсаюзны лідэр Аляксандар Бухвостаў і моладзевыя лідэры Ўладзімер Навасяд ды Павал Севярынец. Выглядае, што байкоту ня будзе: апазыцыя пойдзе на поўнамаштабны ўдзел у выбарах 2006 г.
Прэзыдэнцкая гонка распачалася, і апазыцыя мае намер скіраваць яе ў пэўнае рэчышча, але ў якое — пакуль ня вызначана. Вылучаць адзінага кандыдата трэба, але паводле якога мэханізму? Адказ на гэтае пытаньне трэба адшукаць да 20 сьнежня — такі «дэдлайн» паставілі перад сабою апазыцыйныя лідэры. Першае пасяджэньне Стала дзейнай нарады дэмакратычных сілаў, якая згуртавала падпісантаў «дамовы-2006», прайшло 24 лістапада.
Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".
Алесь Кудрыцкі