Барацьба колераў ёсьць адметнасьцю палітычнай сытуацыі на Ўкраіне.

Тэлевізійныя кадры паказваюць плошчы, затопленыя аранжавымі сьцягамі, аранжавымі шалікамі, аранжавымі стужкамі. Расейскія назіральнікі абураліся аранжавым колерам, які, маўляў, перашкаджаў галасаваць.

Калі аранжавы колер — гэта колер Юшчанкі, то кучмісты Януковіча абралі сабе іншыя фарбы: амаль незаўважныя на сьнезе, прыхаваныя й асьцярожныя сіня-белыя.

Узьдзеяньне гэтых колераў надзіва адпавядае палітычным схільнасьцям. Містыкі, псыхолягі дый паэты здаўна казалі, што аранжавы колер — гэта колер актыўнасьці, цяпла, напружаньня, а колер сіні — гэта пасіўнасьць, стабільнасьць і холад.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Андрэй Расінскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0