«Легенда пра лэдзі Гадзіву». Мультфільм. «Беларусьфільм». Рэж. Ірына Кадзюкова.

Сьнег яшчэ ня валіць, але ўжо вецер са стэпу і недзе далёка на Ўсходзе (а можа, і яшчэ далей — у самым Уруччы) магі наўючваюць вярблюдаў золатам, сьмірнай і ладанам. І самы час распачаць калядны сэзон. Таму 16 лістапада я ўсё кінула і пайшла ў «Перамогу» на прэм’еру «Легенды пра лэдзі Гадзіву». Гэты мульцік — апошні з цыклу «Калядныя гісторыі» («Святочные рассказы»), які ствараўся на працягу 10 год і ў які ўвайшлі 10 фільмаў.

Цудоўная анімацыя, цудоўныя дэталі (цудоўны сабачка скача пад музыку вандроўных музыкаў), цудоўная бард Лена Фралова з цудоўнай «Анёльскай песенькай» Бродзкага. Але я ніяк не магла зразумець, чаму аўтарка мяшае два стылі — суворае ангельскае сярэднявечча і старажытнарускі Бізант-стайл.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Марыйка Мартысевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0