Удзельнікі мужчынскай капэлі «Men Sound», якія выступалі перад менчукамі падчас Дзён украінскай культуры ў Тэатры эстрады ў сераду, падкрэсьлілі, што да сваіх строяў яны дадалі памаранчавыя стужкі ў знак падтрымкі Юшчанкі.

Публіка адказала авацыяй.

А група актораў Тэатру імя Івана Франка адмовілася граць у Менску прызначаны на 27 лістапада спэктакль «Швэйк». Нагода — віншаваньні Лукашэнкі Януковічу. Трупа тэатру афіцыйна падтрымала дэманстрантаў Юшчанкі.

А ў пасольстве Ўкраіны ад камэнтароў ухіляюцца: «абстаноўка ў нас працоўная. Мы займаемся Днямі культуры Ўкраіны ў Беларусі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0