Каб існаваў баромэтар шахматнай актыўнасьці, яго стрэлкі ў восеньскія месяцы, напэўна, зашкалілі б.

Клюбны чэмпіянат Эўропы, матч за першынство ў сьвеце, сусьветная алімпіяда, чэмпіянат Менску, сэанс, дадзены нястомным Віктарам Купрэйчыкам у Смаргоні… У пачатку кастрычніка пераможца Каспарава Ўладзімер Крамнік захаваў сваю годнасьць, згуляўшы ў Швайцарыі 7:7 з Пэтэрам Лекам. Ня менш інтрыгоўнае спаборніцтва прайшло ў гішпанскім Більбао.

Першы чэмпіянат зямной кулі з адначасовым удзелам чалавечых істот і кампутарных праграм запомніцца ня толькі яго протаганістам. Весялін Тапалаў, Руслан Панамароў і Сяргей Каракін (наймаладзейшы ў сьвеце ўкраінскі гросмайстар — просьба ня блытаць ні з Калякіным, ні з Курохіным!) у чатырох турах змагаліся супраць электронных монстраў зь мянушкамі «Гідра», «Дып Джуніёр» і «Фрыц-8». Вынік для «гросаў» несуцяшальны: 3,5 на 8,5. Машыны перайгравалі людзей ва ўсіх дэбютах. Адно Каракіну ўдалося выйграць партыю ў «Джуніёра».

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Вольф Рубінчык ,

[email protected]

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0