Гісторыя з мэмарыяльным валуном памяці Юзафа Пілсудзкага («НН» №41, 43) атрымала працяг. Вялейскі райвыканкам, зважаючы на пратэст грамадзкасьці, пастанавіў пакінуць камень на тэрыторыі раёну. Нагадаем, што палякі хацелі яго перавезьці на тэрыторыю амбасады Польшчы ў Менску. Па камэнтары мы зьвярнуліся да вялейскага краязнаўцы Аляксандра Зайцава і ініцыятара збору подпісаў у абарону помніка Аляксея Сюдака .

— Цяпер, калі пастаноўлена каменя не вывозіць, трэба вырашыць, дзе ён будзе стаяць. Якое меркаваньне маюць людзі, што не дазволілі камень вывезьці?

Аляксандар Зайцаў: У Буцьках месца глухое, даехаць туды цяжка. Лепш яго пакінуць на тэрыторыі гораду Вялейкі.

Аляксей Сюдак: У парку яго можна паставіць. Другое нармальнае месца — тэрыторыя раённых электрычных сетак (дзе камень і знаходзіцца на сёньня. — Аўт.). Там ляжаць ужо камень Ходзькі, жорнаў, камень-сьледавік (камяні валяліся па раёне без нагляду, і таму іх перавезьлі ў горад краязўнаўцы). Хай бы часова, 10—20 гадоў, і камень Пілсудзкага паляжаў там. Хаця месца помніка там, де яго ўсталявалі адпачатку, у Буцьках, але на сёньня яго пакінуць у вёсцы нельга. Пілсудзкі — ня наш нацыянальны герой. Зь яго імем зьвязаны не найлепшыя старонкі нашай гісторыі. Але калі стаіць помнік Леніну, то чаму ня можа быць і помніка Пілсудзкаму?

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

Сяргей Макарэвіч, Вялейка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0