Нарэшце! Нарэшце ў эРБэ, адпаведна рыторыцы ўладаў, настала эпоха, фармальна падобная да савецкага застою, — час, які, паводле бацькавай «настальжы», быў «залатой эрай» чалавецтва.
Горача падтрымліваю тэзісы АРЛ, якія ён прадэкляраваў 17 лістапада. Слухаў іх як песьні Пахмутавай — так яны нагадалі распрацоўкі ідэалягічнага аддзелу ЦК КПСС часоў Хрушчова і Брэжнева. Прыблізна ў тыя часы, калі сабакі-касманаўты Белка і Стрэлка канстатавалі для сябе факт, што зямля сапраўды мае форму шара, зь лексыкону савецкіх прапагандыстаў зьніклі словы аб клясавай барацьбе ў СССР. Генсекі пачалі сьцьвярджаць, што на прасторах адной шостай склалася новая бесканфліктаная гістарычная супольнасьць, г.зн. савецкі народ. Натуральна, барацьба з апазыцыяй у такіх умовах страціла сэнс. У соцыюме, дзе няма клясаў, змагацца з сыстэмай могуць хіба псыхічна хворыя. Тэзіс аб тым, што клясавая бойка — finitа la comedia, дарэчы, стаў фармальнай падставай для «вялікай камуністычнай схізмы» паміж Масквой і Пэкінам. Мао сьцьвярджаў, што любы дырэктар калгасу для пастуха і трактарыста ў нейкім сэнсе клясавы мудак, якога трэба аддаць на расправу хунвэйбінам.
Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"
Лёлік Ушкін, левы радыкал
P.S. Аднаго не разумею — а дзе гарэлка за чатыры восемдзесят?!