Украінскую рэвалюцыю немагчыма ўявіць без цунамі анэкдотаў, скетчаў, карыкатур на кандыдата ад улады Віктара Януковіча.

Як можа чалавек зь дзьвюма ходкамі на зону казаць, што ён апірышча правапарадку? Як можа чалавек, які піша слова «прэм’ер-міністар» з трыма памылкамі, ганарыцца прафэсарскім дыплёмам? Як можа чалавек, у якога трапілі яйкам, казаць, што ён ахвяра тэракту? Хітовыя анэкдоты пра «Янука» сабраў Лёлік Ушкін.

* * *

— Мыкола!

— Шо?

— Ты чуў, як кляты маскалі нашага Юшчанку называюць?

— Як?

— Януковыч!

— Поубываў бы!

* * *

Пасьля васямнаццатага віншаваньня ад Пуціна з нагоды перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах Януковіч заявіў, што афіцыйна пашле расейскага прэзыдэнта на тры літары, калі той будзе і далей зьдзекавацца.

* * *

Сядзяць Кучма і Януковіч на нарах. Януковіч глядзіць у акно і кажа:

— Вось і сонца села.

Кучма:

— Ну, Юшчанка! Што хоча, тое і робіць!

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0