«Žygimont VAZA» — «Каін», 2004.

На сцэну вяртаецца адзін з самых таямнічых гуртоў у беларускім року — «Žygimont VAZA». Гісторыя гурту сягае яшчэ ў «бондаўска-мроеўскія» часы. Шмат каму гурт запомніўся скандальнымі акцыямі, такімі, як «Fucking Communism» у Коўне за савецкімі часамі. Пасьля лідэр калектыву стаў актывістам Партыі аматараў піва і некаторыя яго канцэрты заканчваліся судамі ды пастарункамі, як акцыя «Яны ня пройдуць» у 1994 г., калі камуністы падалі на арганізатараў канцэрту ў суд (скончылася, праўда, усё бяз штрафаў). Акцыя ў 1995 г., прысьвечаная дню Беларускай краёвай абароны 23 лютага, была забаронена Савецкім райвыканкамам, дарэчы, у асобе сп.Калякіна. Хлопцы вырашылі ісьці на прынцып ды перацягнулі апаратуру на балькон кватэры аднаго з удзельнікаў, далі канцэрт і… апынуліся ў пастарунку.

У другой палове 1990-х «Žygimont VAZA» зьнік з музычнага далягляду.

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

СБ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0