«Жанчына-котка» («Catwoman»)

ЗША, 2004, каляровы, 104 хв.

Жанр: Комікс-прыгоды.

Адзнака: 2,5 з 10.

Пасьля сьмерці затурканая працадаўцамі дызайнэр касмэтычнай фірмы (Холі Бэры) пераўтвараецца ў жанчыну-котку. Апрануўшы кашэчы прыкід, яна помсьціць мужыкам (і бабам) за загубленае жыцьцё. У праграме рамантычнае каханьне, вандроўкі па начных дахах, рабаваньне ювэлірнай крамы й пошукі забойцаў.

Холі Бэры — някепская актрыса, нават аднойчы атрымала «Оскара». Але ў карціне «Жанчына-котка» галоўнае не яе акторскія здольнасьці, а касьцюмчык. Пазычаны гэты глямурны цуд у найбліжэйшым сэкс-шопе: скураны, чорны, мінімалісцкі. У рыштунак таксама ўваходзяць абцягнутая латэксам попка, намаліненыя губкі і дыямэнтавыя кіпцюры. У сьветлыя… цьфу ты! цёмныя ручкі Холі Бэры ўкладзены бізун.

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

Андрэй Расінскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0