Менску не шанцавала на кінавыявы.

Часьцей ён падаваўся разбураным, збамбаваным, і толькі руіны стралялі ў чарговага акупанта.

Мірнае жыцьцё ўвасобілася асобнымі дворыкамі з чысьценькімі клюмбамі, якія зьніклі яшчэ ў 60-я гады — але захаваліся ў лёгкай карціне «Нашы суседзі». Старыя будынкі засталіся і ў фільме «Каханая», які дасюль зьдзіўляе месьцічаў забытымі гарадзкімі пэйзажамі.

Але горад зьмяняўся, старанна зьнішчаў мінуўшчыну й набываў новую аўру. Гэта шыкоўная й падмеценая аўра абарончага імпэрскага гораду, упрыгожаная сталінскімі карункамі й каляровым гіпсам гастраному «Цэнтральны».

У нетрах гэтага гораду хаваецца страх і адасобленасьць, што было выдатна схоплена рэжысэрам Мікалаем Лебедзевым. Ляндшафты зь ценямі, трамваямі й мурам атрымалі плоць і кроў маньячнага трылеру «Паклоньнік», а галоўная бойка з кінавар’ятам адбылася на даху знакамітае вакзальнае вежы.

Расейскія рэжысэры ўвогуле ўпадабалі Менск у якасьці месца здымак. Але ў выніку горад адбіраецца ў месьцічаў і незаўважна прыпісваецца Расеі — ці якой іншай краіне.

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

Андрэй Расінскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0