«Махінацыям — не! Не — мане! Мы ня быдла! Мы не казлы! Мы Ўкраіны дочкі й сыны! Зараз ці ніколі! Годзе чакаць! Нас шмат, нас не перамагчы!»

Гэты рэп сьпявае сёньня ўвесь Кіеў. Ён гучыць паўсюль — яго рытм нясецца з тэлеэкранаў, устаноўленых ў намётавым мястэчку на Храшчаціку, перад Вярхоўнай Радай і на апазыцыйным «Пятым канале», з таксі і машын, якія езьдзяць па Кіеве з аранжавымі сьцягамі ў адчыненых вокнах.

Словы «Разом нас багато, нас нэ подолаты!» (нас не перамагчы) сталі гімнам Аранжавай рэвалюцыі, чарадзейным клічам, які яднае людзей і дае надзею на перамогу. «Я ганаруся тым, што мы напісалі песьню, якая дае людзям сілы ў змаганьні за праўду. Цяпер яе сьпявае ўся Ўкраіна. Ці можа быць нешта больш прыемнае для музыканта?» — кажа Раман Калын, лідэр гурту «Грынджолы» з Івана-Франкоўску, які запісаў «Разам нас багата».

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

Песьні ўкраінскай рэвалюцыі можна згрузіць з інтэрнэт-старонкі http://artvertep.dp.ua

Алесь Трафіменка; паводле gazeta.pl

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0