У Санкт-Пецярбургу выйшаў раман Уладзімера Падгола «Куля для прэзыдэнта».

Гэты ёмісты твор быў напісаны менскім сацыёлягам у 1996—1997 г. Пачатак надрукавала віцебская газэта «Выбар» у чэрвені 1997 г. Наклад арыштавалі разам з рэдактарам Барысом Хамайдам, пракуратура распачала крымінальную справу па факце зьнявагі прэзыдэнта. У лістападзе 1998 г. справу прыпынілі, а ў студзені 1999 г. адкрылі зноў. Увесь гэты час У.Падгол дапрацоўваў твор. Сваю кнігу ён прадставіў на прэзэнтацыі правакацыйнага праекту Андрэя Клімава «Паўстаньне 2005».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0