Пра гэта расказаў старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Анатоль Рубінаў пасьля сустрэчы з Лукашэнкам. Прафэсараў сёньня ў Беларусі каля 1300 чалавек. Зь іх шэрагаў будуць вылучаны «апорныя пункты», якія маюць рухаць наперад навуку ва ўнівэрсытэтах. Гэтыя навукоўцы, такім чынам, маюць стаць «прафэсарамі другой ступені» — больш высокай, чым звычайная, своеасаблівымі акадэмікамі па-за акадэміяй. Уганараваныя такім чынам будуць каля 250 прафэсараў. Квоты на званьне будуць вылучаны ўсім ВНУ краіны. Ім будуць плаціць вышэйшыя заробкі і г.д. А калі хто «акажацца недастойны» такога званьня, у такога прэзыдэнт будзе мець права яго забраць.

Акадэмік Радзім Гарэцкі, да якога «НН» зьвярнулася з просьбай пракамэнтаваць сытуацыю, ахарактарызаваў новаўвядзеньне як мітусьню: «У нас нармальная сыстэма навуковых званьняў і ступеняў. Гэтыя новаўвядзеньні ніяк ня будуць спрыяць разьвіцьцю навукі, а толькі адцягнуць ад навуковай дзейнасьці. Людзі будуць болей дбаць пра тое, каб трапіць у ласку, а не працаваць». Як адмоўны прыклад падобных адміністрацыйных пэртурбацый нядаўняга часу, якія не апраўдалі сябе, Гарэцкі назваў увядзеньне інстытуту ардынарных прафэсараў у суседняй Расеі.

Інстытут «новых прафэсараў» — не адзіная навіна ў навуковай сфэры. Палітыка «перніка» ўдала спалучаецца з палітыкай «бізуна».

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

Аркадзь Шанскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0