...У адной з апошніх праграмаў «Контуры» рэпарцёр АНТ, уцякач з Аджарыі Тэнгіз Думбадзэ вучыў беларусаў праяўляць пільнасьць, бо на памежных тэрыторыях, у нашых заходніх ды паўночных суседзяў, будуць працаваць рэтрансьлятары новага радыё на беларускай мове. Своеасаблівым падрахункам былі апошнія яго словы: «Дарэчы, на мінулым тыдні дэпутаты нямецкай партыі ХДЗ прапанавалі бундэстагу адкрыць новы радыйны беларускамоўны канал, які вяшчаў бы на Беларусь. Бундэстаг гэтую прапанову скасаваў». Пры гэтым апошні сказ быў прамоўлены зь відавочнай радасьцю. Выйшла, што «нацыянальны» канал АНТ радуецца, што не ўзьнікаюць новыя беларускамоўныя радыёстанцыі.

Алесь Залеўскі, Менск

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0