2002. Халіп і беларускасьць

У кавярні «Грунвальд» п’ю каву зь Іраю Халіп і надыктоўваю інтэрвію для «Белорусской деловой газеты «Для служебного пользования» (www.bdg.by/dsp/2002/03/02/p22.htm). «Глёбусік, скажы праўду… Ты ж не беларус?» — «Чаму?» — «Беларусы такімі разумнымі, як ты, не бываюць!» І якога толькі камплімэнтарнага глупства не пачуеш ад журналісткі, калі ёй замовілі зрабіць з табой інтэрвію.

26.06.2004, 19:22

2002. Судзукі, «Muji» і сусьветная экспансія

Спадар Кей Судзукі з вуліцы Грэйт Портлэнд, што ў Лёндане, кіруе сеткаю эўрапейскіх крамаў «Muji». Наконт «эўрапейскіх» трэба ўдакладніць: Судзукі падпарадкоўваюцца 10 лёнданскіх і 8 парыскіх крамаў. «Парыж — бедны горад, — скардзіцца японец. — Мы будзем згортваць дзейнасьць у Францыі, адну краму мы зачынілі…» Не зьдзіўляцца. Калі Су¬дзукі кажа, трэба верыць. Калі адна ягоная крама ў Лёндане абарочвае 200—250 тысяч ангельскіх фунтаў штомесяц, трэба прыслухоўвацца да парадаў.

Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0