Як зазвычай, сэансэру належаць белыя фігуры. Першы ход сп.Лыбін ужо зрабіў — 1. b2—b4. Бадай, кожны соты жыхар Беларусі ўмее гуляць у шахматы, таму спадзяёмся, што на баку чытачоў удзел возьмуць нямала гульцоў. Свае варыянты хадоў за чорных можна дасылаць як індывідуальна, так і ад імя каманды. Час на разважаньне над ходам будзе абмежаваны. Калі газэта з пазыцыяй выходзіць у пятніцу, то дзеля таго, каб ваш чарговы ход узяў удзел у конкурсе, ён мусіць трапіць у Рэдакцыю да 19:00 найбліжэйшага панядзелка. Таму пажадана дасылаць хады праз электронную пошту на [email protected] — з пазнакай «Каіса» — або на факс 284-73-29 ці поштай (220050, Менск, а.с. 537). З разнастайных варыянтаў вядучы рубрыкі выбера найбольш папулярны; калі ж такі ход выявіцца памылкай, што вядзе да відавочнай паразы, то наступны па частаце.

Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

В.Р

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0