Першы: Палестына — гэта другая назва Ізраілю і яна можа належаць толькі габрэйскаму народу. Ён ніколі не забываў на гэта і зашмат пакутаваў, каб проста так адрачыся Палестыны. А сёньняшнія палестынцы — не народ, а зграя тэрарыстаў, спансараваная арабскімі шэйхамі.

Другі: Палестына ніколі не была краінай толькі габрэяў, аб чым гаворыць сама назва, якая паходзіць ад найменьня філістымлян (старажытнага народу). А сёньняшнія габрэі з Эўропы і Амэрыкі — гэта эўрапейскія калянізатары, і іх дзяржаву чакае лёс усіх каляніяльных утварэньняў.

Гэта крайнія погляды, але яны даволі трапна перадаюць сутнасьць канфлікту.

Адкуль ён бярэ пачатак? Ад айца Аўрама зь ягонымі сынамі Ісакам і Ісмаілам? Ад цара Ірада, які выкарыстоўваў арабаў супраць сваіх падданых? Ад Мухамэда, якога юдэі не прызналі Мэсіяй?

Пачнём з таго, што мае да пытаньня непасрэднае дачыненьне.

Сіянізм прынята зьвязваць зь імем Тэадора Герцля (1860—1904). Бацька сіянізму паходзіў з Аўстрыйскай імпэрыі, дзе асыміляцыя габрэяў зайшла найбольш далёка. Гэта аднак ня зьменшыла вастрыні габрэйскага пытаньня. Меншасьці былі незадаволены тым, што габрэі далучаюцца да пануючых нацый — немцаў, вугорцаў, палякаў (у адной аповесьці І.Франка герой задае пытаньне, чаму ёсьць габрэі — расейцы, палякі і «…няма габрэяў славакаў, русінаў?»). Апошнія тры баяліся за чысьціню сваёй крыві.

Поўны варыянт артукулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі гаэты "Наша Ніва"

Усяслаў Шатэрнік

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0