Фолк-праект магілёўскай каманды, вядомай раней як «Акруга вольнага мастацтва». Музыка народных сьвятаў, кірмашоў, гуляньняў. Свой назоў музыкі тлумачаць тым, што «Osimira» — гэта і ёсьць тыя стрыжні культуры і прыроды чалавека, на якія нанізваюцца эпохі. «Гэтая музыка чалавека і прыроды, якая гучыць у кожным» — такім чынам яны прадстаўляюць сваю творчасьць. З шэрагу рэпрэзэнтантаў кірунку «фольк-мадэрн» яны вылучаюцца вельмі багатай гукавой палітрай (на дыску гучаць з два дзясяткі інструмэнтаў). Стаўка робіцца на мэлёдыю, голас амаль не задзейнічаны. Падобная музыка крыху губляе сваю сакавітасьць у запісе, але зьзяе рознымі колерамі ў жывым выкананьні.

Прадукт найперш для людзей, «загартаваных фолькам».

Цікавы бонус: праграма праверкі беларускай артаграфіі паводле абедзьвюх вэрсіяў правапісу.

Адзнака: 6 (з 10)

Сяргей Будкін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0